РУС БЕЛ ENG CHI DEU SPA FRA

Неўміручы наш Колас...

01.11.2022

    3 лістапада адзначаецца 140 год з дня нараджэння Якуба Коласа. З гэтай нагоды вучні 5 "В" класа прынялі ўдзел у флешмобе "Чытаем Коласа". Юныя чытальнікі ахвотна завіталі ў бібліятэку і пазнаёміліся з кніжнай выставай, прысвечанай класікам беларускай літаратуры - Якубу Коласу і Янку Купалу. Пранікнёна і шчыра вучні дзяліліся сваімі любімымі радкамі. Спадзяёмся, імёны славутых песняроў заўжды будуць жыць у памяці многіх пакаленняў