РУС БЕЛ ENG CHI DEU SPA FRA

V «Г» класс: экскурс в историю «Молодечно в событиях и лицах»

02.02.2022

Як часта мы чуем словы “ радзіма”, “родныя мясціны”, “матчын куточак”, але так мала ведаем пра родны край, выязджаем за мяжу, а ў многіх месцах Беларусі ніколі не былі. Ходзім па з дзяцінства знаёмых вуліцах, але нічога не ведаем пра іх назвы. З халоднымі, заклапочанымі тварамі  прабягаем каля помнікаў, мемарыяльных дошак, будынкаў і не разумеем, што за гранітнымі  плітамі, мураванымі сценамі захоўваецца цікавая гісторыя, якая складаецца з учынкаў, лёсаў, жаданняў, мар, болю, спадзяванняў і нават страт…

Загадак многа, і разгадаць усе немагчыма, але калі дакранаешся хоць крышачку да адной з таямніц, то абавязкова адчуеш неверагоднае задавальненне. Каб выправіць становішча і атрымаць тое самае задавальненне, а таксама з мэтай знаёмства і вывучэння цікавых у гістарычным плане мясцін  Маладзечна, наш клас адправiўся ў вiтуальнае падарожжа. Сваімі ўражаннямі ад экскурсіі мы падзялілiся на класным часе…