РУС БЕЛ ENG CHI DEU SPA FRA

Родная мова – тое, што нас яднае

22.02.2022

…Слова спявае і весяліцца.

Слова смуткуе, марыць, смяецца,

Роднае слова ірвецца ў сэрца.

 

 “Родная мова – тое, што нас яднае” – гэтыя словы сталі заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў, спланаваных у рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры, які распачаўся 21 лютага. Вучні 5-11-х класаў змаглі прыняць удзел у акцыі “Маляўнічае беларускае слова”, якая праходзіла ў фае гімназіі. Усе жадаючыя змаглі бліжэй пазнаёміцца з моўнымі скарбамі беларускай мовы.