РУС БЕЛ ENG CHI DEU SPA FRA

Юбілярам прысвячаецца…

22.02.2022

22 лютага ў рамках “Тыдня беларускай мовы і літаратуры” адбыўся конкурс сярод вучняў V-IX  класаў на лепшага чытальніка вершаў, які быў прымеркаваны да 115- годдзя  з дня нараджэння А.Звонака і 65-годдзя з дня нараджэння А.Пісьмянкова. Дэвізам мерапрыемства сталі словы У.Караткевіча: “Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка – сродак сувязі між душамі людзей”. Удзельнікі мерапрыемства не толькі падзяліліся майстэрствам выразнага чытання твораў юбіляраў, а таксама здзейснілі завочную экскурсію па старонках біяграфіі паэтаў. Любоў да Радзімы, баларускай мовы і паэзіі яднала падчас мерапрыемства і эмацыянальных выступоўцаў, і строгіх членаў журы, а натхнёныя твары гледачоў сталі бясспрэчным доказам, што паэзія не мае межаў ні ў часе, ні ў прасторы.