РУС БЕЛ ENG CHI DEU SPA FRA

Жывое ў вяках беларускае слова…

24.02.2022

Бясследна нішто не міне,

Гісторыю слова адродзіць.

Ты мост, па якім да мяне

Мінуўшчына ў госці прыходзіць.

Гэтыя словы сталі эпіграфам да падарожжа-віктарыны       “Жывое ў вяках беларускае слова…”, якая прайшла 23 лютага сярод вучняў 9-х класаў. Тры каманды “Валошкі”, “Цукеркі” і “Зорачкі” прадэманстравалі свае веды па літаратуры, а таксама змаглі пачуць пра гісторыю паходжання і станаўлення сучаснай беларускай літаратурнай мовы, прыгадаць імёны тых, хто зрабіў усё, каб беларускае слова жыло ў вяках.