РУС БЕЛ ENG CHI DEU SPA FRA

Размаўляй са мной па-беларуску

24.02.2022

Сто гадоў шукай другой красы,

А тым больш, што свет зусім не вузкі.

Ды калі ты не бязродны сын,

Гавары са мной па-беларуску.

Яўгенія Янішчыц

А таксама прайшла забаўляльная гульня-конкурс Размаўляй  са мной па-беларуску”. Вучні 5-х класаў адгадвалі загадкі і рэбусы, успаміналі беларускія песні, тлумачылі прыказкі і фразеалагізмы, адказвалі на пытанні і перакладалі рускія словы на беларускую мову. Усе ўдзельнікі паказалі добрыя веды і мы  ўпэўнены, што нашы вучні будуць старацца размяўляць на роднай мове, паважаць і берагчы яе.