РУС БЕЛ ENG CHI DEU SPA FRA

Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства

16.09.2022

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.06.2021 17 верасня наша краіна адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Дата мае невыпадковы характар: гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе ва ўмовах Рыжскага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі.

16 верасня i вучні нашай гімназii напісалі рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.  Мэта дыктанта – выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы. А таксама магчымасць патрэніраваць сваю граматнасць, нагода успомніць тых, хто рупліва працаваў на карысць нашай Радзімы, і напамін нашчадкам пра неабходнасць захавання адзінства і незалежнасці Беларусі.