РУС БЕЛ ENG CHI DEU SPA FRA

Гульня-квэст “Таямніцы роднай мовы”

21.02.2023

Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.

З мэтай паглыблення ведаў вучняў па беларускай мове і літаратуры ў гімназіі праводзілася гульня-квэст “Таямніцы роднай мовы”.  Вучні 5-8 класаў з вялікім задавальненнем выконвалі прапанаваныя ім заданні: перакладалі, тлумачылі фразеалагізмы, значэнне слоў, успаміналі пісьменнікаў і іх творы, чыталі вершы на памяць.