РУС БЕЛ ENG CHI DEU SPA FRA

Суббота в гимназии

02.09.2023

Лёсу майго кірунак,

Долі маёй выснова,

Як паратунак, -   

Матчына слова,

Бацькава слова,

Роднае вечнае слова.

                    Cёння ў свеце шмат цудоўных моў.  Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. 2 верасня ў гiмназii адбыўся «Дзень беларускай пiсьменнасцi». Паэтычная гасцiная «Мова продкаў маiх i нашчаткаў маiх – беларуская родная мова», лiтаратурная вiктарына «Наша мова — цудоўная, спеўная…» сабралi сяброў нашай беларускай мовы. Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен яе паважаць i шанаваць.

Магчыма,  гэта і не нова,

Што слова – зерне на сяўбе,

А хто не любіць роднай мовы,

Той любіць толькі сам сябе…