РУС БЕЛ ENG CHI DEU SPA FRA

Дзень беларускага пісьменства і друку - 2023

04.09.2023

Дзень беларускага пісьменства і друку аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе родную мову, нашу літаратурную і культурную спадчыну. У першыя дні верасня да мерапрыемстваў гэтага свята далучыліся і навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №6 г.Маладзечна імя С.Ц.Дзямешкі”. Завочнае падарожжа па гарадах Беларусі, якія ў розныя гады прымалі эстафету свята, знаёмства з кнігамі-юбілярамі 2023 года, літаратурныя віктарыны, прэзентацыя буктрэйлераў па творах беларускай літаратуры, падрыхтаваная гімназістамі, забяспечылі цудоўны настрой усім аматарам беларускага слова!