РУС БЕЛ ENG CHI DEU SPA FRA

"Жывое ў вяках беларускае слова — Народа душа і народа хвала..."

21.02.2024

21 лютага адбылася літаратурная гасцёўня "Беларусамі звацца...", прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Беларуская мова — гэта нацыянальная мова беларускага народа. Яна мае шматвяковую гісторыю, прайшла доўгі шлях свайго развіцця — ад мовы беларускай народнасці ў далёкім мінулым да сучаснай мовы беларускай нацыі. Стваралася і развівалася беларуская нацыянальная мова ў складаных гістарычных умовах, у непарыўнай сувязі з фарміраваннем і развіццём беларускай нацыі. Вучні 10-х класаў з задавальненнем чыталі вершы на роднай мове, адказвалі на пытанні віктарыны, абмяркоўвалі пазнавальны матэрыял.