“Сябры роднай мовы” інтэлектуальна – пазнавальная гульня
20.02.202420 лютага, напярэдадні Дня роднай мовы, вучні 5 “А” класа прынялі ўдзел у інтэлектуальна – пазнавальнай гульне “Сябры роднай мовы”, якая адбылася ў бібліятэцы.
Удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй свята, адказалі на загадкі, узгадалі прыказкі і прымаўкі, вызначалі па радках верша яго аўтара і назву, разгадвалi лiтаратурную крыжаванку.
Актыўна і весела прайшлі літаратурныя конкурсы “Перакладчыкі”, “Народная мудрасць” і інш.
Гульнявое мерапрыемства прайшло з карысцю - дапамагло замацаваць веды дзяцей аб мове, пашырыла слоўнікавы запас і паказала разнастайнасць і багацце роднай мовы.